Александр Степуленок Мастер
20 сакавіка адбыўся другі майстар-клас “Культура. Інклюзія. Урбаністыка” 🙌🏻
🌟Кіраўнік платформы SAY.BY Аляксандр Шастаковіч паведаў, як выкарыстоўваць IT-тэхналогіі для вывучэння беларускай мовы.
🌟Спікерам на тэму інклюзіі выступіла стваральніца і дызайнер брэнду TIKOTA UNIQUE Кацярына Безрукава. Яна расказала пра тое, як прыдумляе мадэлі адзення для людзей з інваліднасцю, цяжарных і кормячых мам, а таксама пра тое, як нават адна невялікая дэталь можа зрабіць чыёсьці жыццё больш камфортным.
🌟Сваім вопытам у сферы ўрбаністыкі падзялілася архітэктар і дызайнер Таццяна Цярэшчанка. Яна расказала пра тое, як і навошта мяняць навакольны свет.
Запіс трансляцыі даступны на нашым сайце generation.a1.by